Адкрыццю Казюкоў у Гародні перашкодзіла завея
У Гародні на вуліцы Савецкай адкрылася Свята Казюкі – штогадовы кірмаш народных майстроў. Адкрыццю свята ў гэтым годзе перашкодзіла надвор’е, снежная завея замінала нават раскласці свае вырабы некалькі сотням майстроў, што прыехалі ў Гародню з Беларусі і Польшчы. Дзень Святога Казіміра традыцыйна святкуецца 4 сакавіка. Святы Казімір быў унукам Уладзіслава II Ягайлы – князя віцебскага, вялікага князя літоўскага і караля польскага, і сынам кіраўніка Літвы і Польшчы Казіміра IV. Ён памёр 4 сакавіка 1484, яго парэшткі з Гародні перавезены ў Вільню.
Пра гарадзенскі кірмаш распавядае адзін з яго ўдзельнікаў. гарадзенскі каваль Іван Перагінец.
– Для мяне Казюкі – гэта свята кавалёў. Чаму менавіта сёння выйшаў? Таму што сёння гэтая дата – 4 сакавіка. Навошта выйшаў? Каб паказаць людзям тое, што я магу. Я разумею, што гэта свята, канешне, Казіміра, але ж жывыя людзі гэта ўсё ацэньваюць.
Самае вялікае свята Казюкоў адбудзецца сёлета у Вільні 6-8 сакавіка, а гарадзенскае свята будзе цягнуцца толькі адзін дзень.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя