Адкрыты прыём матэрыялаў на конкурс БАЖ «Вольнае слова»



ГА „Беларуская асацыяцыя журналістаў” пачынае прыём журналісцкіх прац на традыцыйны творчы конкурс “Вольнае слова”.

Конкурс ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў медыя, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права сябры ГА «БАЖ», у якіх няма запазычанасці па ўнёсках. 

Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2020 годзе.

НАМІНАЦЫІ:

1. НАЙЛЕПШЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАТЭРЫЯЛ (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю, справаздача)

Ацэньваецца:

– арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

– адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

– арыгінальнасць загалоўка, лід;

– спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу);

– аўтарскі стыль.

2. НАЙЛЕПШАЯ АНАЛІТЫЧНАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія)

Ацэньваецца:

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту;

– прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць;

– стыль, спосабы аўтарскай падачы;

– «прывязка» да мясцовых праблем;

– адпаведнасць прынцыпам пабудовы аналітычнага тэксту.

3. НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ Ў ЖУРНАЛІСТЫЦЫ (нарыс, эсэ)

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

4. ЖУРНАЛІСЦКАЕ РАССЛЕДАВАННЕ

Ацэньваецца:

– выбар тэмы;

– грамадская значнасць узнятай праблемы;

– пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі;

– аўтарскі стыль.

5. НАМІНАЦЫЯ «ДЭБЮТ» — для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў. Творы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца сябрамі журы па 10-ці бальнай шкале. Пераможцам будзе прызнаны тэкст, які набярэ найбольшую суму балаў.

Рэдактарам, якія ўваходзяць у склад журы, забаронена ацэньваць тэксты журналістаў сваіх выданняў. Замест ацэнкі рэдактара тэксту будзе выстаўляцца сярэдняя сума балаў сябраў журы.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ:

На конкурс прымаюцца электронныя версіі матэрыялаў. У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі — сканы або  папяровыя копіі на адрас: 220004, Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265.

Мультымедыйныя тэксты прымаюцца да ўдзелу ў “Вольным слове” ва ўсіх намінацыях.

На конкурс прымаюцца працы на беларускай або рускай мове. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік сам павінен прадаставіць журы пераклад.

На конкурс прымаюцца цыклы журналісцкіх матэрыялаў (цыклам лічацца тэксты, звязаныя адной скразной гісторыяй).

Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за адзін цыкл, не больш за чатыры матэрыялы з цыклу. Такім чынам, можна падаць адзін цыкл + дзве іншыя публікацыі.

На конкурс не прымаюцца тэксты, якія ўтрымліваюць рэкламную кампаненту ці публікуюцца ў межах рэкламных праектаў.

Для ўдзелу абавязкова трэба:

1. спампаваць, запоўніць і даслаць фармуляр (doc);

2. прыкласці да ліста электронны варыянт матэрыялу (doc, MS Word);

Адрас для прыёму матэрыялаў[email protected]

Не прымаюцца матэрыялы, не аформленыя належным чынам.

Важна: калі журналіст знаходзіцца ў зняволенні, яго працы на конкурс можа падаць рэдакцыя.

Апошні дзень прыёму матэрыялаў — 23:59, 30 красавіка 2021 года.

Сёлета журы будзе ацэньваць матэрыялы, дасланыя на конкурс, па ўдасканаленай сістэме, каб адзнакі былі выстаўленыя максімальна аб’ектыўна.

У склад журы ўваходзяць: Ягор Марціновіч Аляксандр Старыкевіч Анжэла Белуш Максім Жбанкоў Андрэй Аляксандраў Вольга Хвоін Мікола Дзябёла Юрась Карманаў, старшыня журы.

ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ!