Адменены кінафестываль „Лістапад”



За дзень да пачатку ў Менску адменены кінафестываль „Лістапад”. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

Афіцыйная прычына адмены — „неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя”. „Сродкі за набытыя квіткі будуць вернутыя. Механізм вяртання будзе патлумачаны ў бліжэйшы час”, — абяцаюць чыноўнікі.

Беларускае Радыё Рацыя