Аднавілі і асвяцілі капліцу ў Чамброве, дзе бываў Адам Міцкевіч
Сядзіба Чамброва знаходзіцца на Наваградчыне паміж вёскамі Валеўка і Радагошча. Некалі тут пазнаёміліся бацька Адама Міцкевіча, а гаспадыня сядзібы Анэля Узлоўская стала хроснай маці вялікага паэта. Сам Адам Міцкевіч лічыў Чамброва сваім другім домам і часта тут бываў.
У аўторак, 24 верасня, у былую сядзібу Чамброва прыехала шмат гасцей з Беларусі і Польшчы.Тут адбылася вялікая ўрачыстаcць – аднавілі і асвяцілі былую капліцу сядзібы Чамброва. Аднавіць яе дапамаглі фотаздымкі Яна Булгака. Мерапрыемства з нагоды адкрыцця капліцы распачаў старшыня Наваградскага райвыканкама Сяргей Федчанка, які адзначыў, што Чамброва – гэта гістарычнае месца, якое аб’ядноўвае беларускі і польскі народы. Ён таксама падзякаваў Генеральнаму консулу Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраславу Ксёнжэку за дапамогу ў аднаўленні капліцы.
Прысутнічалі на ўрачыстасці і нашчадкі Карповічаў, якім шмат гадоў належала Чамброва. А Ганна Пухальская (з Узлоўскіх) падзякавала ўсім за тое, што капліца зноў з’явілася ў Чамброве. Асвяціў капліцу біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Наваградскі раён Фота аўтара