Адновім Будслаўскі касцёл разам!
Адновім Будслаўскі касцёл разам! Да гэтага заклікаюць беларускі народ як прадстаўнікі Каталіцкага касцёла, так і іншыя вядомыя грамадскія дзеячы. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі лічыцца нацыянальным санктуарыем. Гэтую святую зямлю наведалі ўжо, напэўна, не дзясяткі, а сотні тысяч пілігрымаў з Беларусі і замежжа. І кожны ішоў у пілігрымку з надзеяй на лепшае.
І хоць 11 траўня ў Будславе гарэў касцёл, шматлікія вернікі ўбачылі ў гэтым незвычайны знак або сімвал, які дапаможа яшчэ больш салідаравацца беларусам і ўскласці свае вялікія надзеі і на сумленных людзей, і на Бога таксама:
Больш падрабязнасцяў пра нацыянальны санктуарый, пілігрымаў, якія яго наведваюць, гісторыю храма і планы па ліквідацыі наступстваў пажару слухайце ў рэпартажы Таццяны Смоткінай “Будслаў – полымя нашых душ”. Ён прагучыць на хвалях нашага радыё сёння, а 15.10 па беларускім часе. У Польшчы – на гадзіну раней.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя