Адраджэнне Фенікса: Вялікай сінагозе ў Вільні быць



Будынак знакамітай Вялікай віленскай сінагогі плануецца аднавіць да 2023 года, калі Вільня будзе адзначаць сваё 700-годдзе. Зараз ідзе распрацоўка не толькі архітэктурнага рашэння будынка, але і ягонага функцыянальнага напаўнення. Кажа ўдзельніца праекта аднаўлення, выканаўчы дырэктар арганізацыі “Litvak World” Ганна Авідан:

– Сінагогі стаяць пустыя, яны зруйнаваныя менавіта таму, што былі груба, жорстка парушаны правы чалавека, таму што забітыя тыя, каму служылі гэтыя сінагогі. Гэтыя месцы сінагог могуць ператварыцца ў такую сетку цэнтраў па абароне правоў чалавека. Любая дзейнасць, якая там адбываецца, яна ўсё роўна неяк базуецца на гісторыі месца. Гэта штосьці, што нам актуальна сёння асабліва ў Беларусі.

Першапачаткова Вялікая сінагога ў Вільні мела пяць паверхаў, два з якіх знаходзіліся пад зямлёй, і магла змясціць да 5000 вернікаў.

Беларускае Радыё Рацыя