Адрасы Караткевіча – першая відэаэкскурсія



Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча пры падтрымцы адукацыйнай праграмы SOS-Culture, якая ладзіцца ARTONIST, рады прадставіць першую экскурсію праекта „Адрасы Караткевіча”.

Маршрут, які сёлета распрацоўваўся для жывой сустрэчы з аматарамі вандровак і літаратуры, праз складаныя ўмовы 2020 года ў Беларусі і свеце ажыццявіўся ў онлайн-фармаце.

Праект прысвячаецца 90-годдзю класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Першы адрас Уладзіміра Караткевіча – Ворша, вуліца Уладзіміра Караткевіча (Касманаўтаў) 10.

Відэаэкскурсію вядзе пісьменніца, аршанская суседка сваякоў класіка Паліна Качаткова.

Вы правандруеце па аршанскай вуліцы да дому бацькоў Караткевіча, дзе пісьменнік быў у гады юнацтва і куды вярнуўся за год да смерці. Школа №1, дзе вучыўся пісьменнік, – будынак пачатку XX стагоддзя ў стылі “мадэрн”. Зазірнеце ў дом Караткевіча, пабачыце пуню, на гарышчы якой была напісаная аповесць “Дзікае паляванне Караля Стаха”. Вас чакае спуск з гары на бераг Дняпра да ліпаў 1914 года, апяяных адным з вершаў Караткевіча.

Беларускае Радыё Рацыя