Адшукана гербавая даваенная пячатка Свіслацкага камісарыята



Ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь разам з пошукавай групай “Бацькаўшчына” і прадстаўнікамі пошукавай грамадскасці Татарстана працягваюць пошукавыя работы ахвяр Другой сусветнай вайны на Слонімшчыне.

На заходняй ускраіне Слоніма вайскоўцы выявілі парэшткі камандзіра Чырвонай Арміі, які загінуў у чэрвені 1941 года. На парэштках загінулага воіна была знойдзена гербавая пячатка Свіслацкага раённага ваеннага камісарыята. Па гэтай пячатцы можна будзе даведацца, хто ўзначальваў перад Другой сусветнай вайной Свіслацкі ваенкамат і быў камандзірам.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя