Адзіны народны майстар на Пружаншчыне перад юбілеем



Народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая хутка адсвяткуе 65-гадовы юбілей. З гэтай нагоды музей “Пружанскі палацык” арганізаваў персанальную выставу майстрыхі.

IMG_6609_s

На выставе “Свет у каляровых промнях” пераважаюць працы ў тэхніцы “роспіс па шкле”, але прысутнічаюць таксама алейныя карціны і карункапляценне. Дырэктар музея Юры Зялевіч адзначае, што экспазіцыйныя залы “Пружанскага палацыка” перыядычна адкрываюць наведвальніку творчасць гэтага майстра на ўсе рукі.

– Гэта творчая асоба. Яна займаецца ўсімі кірункамі народнай творчасці. Хацелася б бачыць яшчэ больш мастакоў, яшчэ больш народных майстроў на Пружаншчыне, якія б узнаўлялі ўжо забытыя рамёствы.

Галоўнай заслугай Марыі Кулецкай з’яўляецца адраджэнне тэхнікі роспісу па шкле ў манеры пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя. Сёння юбілярка з’яўляецца адзіным народным майстрам на Пружаншчыне. Да нядаўняга часу кампанію ёй складаў знакаміты разьбяр Мікалай Тарасюк.

[Not a valid template]

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны

Фота аўтаркі