Агучаная сёлетняя праграма Будслаўскага фэсту
Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 2–3 ліпеня. Як паведамлялася раней, нягледзячы на пажар у Нацыянальным санктуарыі, Будслаўскі фэст было вырашана правесці ў раней вызначаны час.
Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне для яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры. Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.
Падрабязная праграма:
2 ліпеня, пятніца 12.00 — святая Імша
18.00 — святая Імша для пілігрымаў
23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
3 ліпеня, субота
0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
10.00 — святая Імша
Беларускае Радыё Рацыя