Агучаны пераможцы адборавага конкурсу на фестываль „Басовішча”



Усяго на конкурс заявіліся 36 камандаў. Журы было прапанавана ацаніць музыку, тэксты і відэа кожнага з прэтэндэнтаў.

BasDSC07619

 

У журы ўвайшлі па адным прадстаўніку арганізатараў з Беларускага аб’яднання студэнтаў і фонду VillaSokrates, кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеннік, журналіст, музыка, саўндпрадусар Лукаш Сцепанюк.

Па выніку былі названыя чатыры імёны – Naka, By Cry, Exegutor і TonqiXod. Гэтыя гурты сыграюць на фестывалі 17 ліпеня. Па выніку іх выступаў будзе абраны пераможца «Басовішча-2015», які атрымае грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок, дадатковы сэт у другі дзень фэсту 18 ліпеня, ратацыю на нашым «Беларускім Радыё Рацыя», а таксама гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2016».

Беларускае Радыё Рацыя