Айцец Андрэй Крот пра Вялікі пост
Пачатак Вялікага посту ў каталікоў на гэтым тыдні звязаны з вялікім экзаменам на чалавечае дараванне, чыненне дабра ў час сацыяльна-палітычнай трагедыі ды эпідэміялагічных засцярог.
„Госць Рацыі” айцец Андрэй Крот гутарыць з карэспандэнтам Якубам Сушчынскім пра шляхі даравання крыўдзіцелям:
– У Каталіцкай царкве разуменне посту – гэта не толькі ўстрыманне ад ежы. Я думаю, што гэта разуменне, якое карысна асэнсаваць і прыняць не толькі для вернікаў, не толькі для хрысціян ці каталікоў, сцісла кажучы для каталікоў, але і для ўсіх людзей добрай волі. Безумоўна кожнаму з нас патрэбен нейкі час развагі, час у якім мы робім нейкія высновы, падсумаванні над сваім жыццём, падсумаванне над тым, што мы дасягнулі. Таксама бачачы некія свае недахопы, правіны, нейкія свае недасканаласці, спрабуем іх выправіць. У Каталіцкай царкве для гэтага існуюць пасты, але пост, як сказаў, гэта не толькі ўстрыманне ад ежы. На пост мы можам, напрыклад, прыняць нейкае рашэнне і рабіць нешта добра, што не з’яўляецца для нас абавязковым. Вось напрыклад узяць на сябе нейкі абавязак дапамагаць тым людзям, якія патрабуюць дапамогі. Гэта, я думаю, універсальны нейкі такі крытэр, а тое, што гэта адбываецца перад Вялікаднем, то для кожнага верніка гэта вялікае свята, але не толькі вернік можа рыхтавацца такім чынам да гэтага свята ці ў прынцыпе перажываць гэты вясеннія дні на пачатку вясны, напрыканцы зімы. Кожны чалавек добрай волі можа перажываць гэты час, як пэўны час такога засяроджання.
Гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя