Айцец Іаан – Святлане Алексіевіч
З далёкага Жыровіцкага кляштара прыйшло да нас вершаванае чатырохрадкоўе ад нашага добрага знаёмага айца Іаана – у свеце паэта ды экс-дысідэнта – Алега Бембеля.
Алег Бембель
Ён папрасіў перадаць яго адрасату. Яно прысвечанае нобелеўскаму лаўрэату Святлане Алексеевіч. Са згоды аўтара друкуем яго і мы:
Святлана! У войнаў цынкавы і не жаночы твар!
А твой – заўжды прад Богачалавекам
Праменіць сапраўды нябёсны дар
Любоў Хрыстовую адвотуль і… давеку!
Беларускае Радыё Рацыя
