Акадэмія навук выдала кнігу пра БНР



З друку выходзіць кніга „БНР – крок да незалежнасці”, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка:

– Заўтра выходзіць з друку кніга „БНР – крок да незалежнасці”, падрыхтаваная Інстытутам гісторыі Акадэміі навук (!). Меў радасць бачыць сігнальны асобнік — выдатная кніга! І Пагоня, і БЧБ, і ўсё на свеце. 157 старонак.

Вазьму на рэалізацыю пару дзясяткаў, таму каму трэба — пішыце. Кошт 10 рублёў, з дастаўкай па Беларусі — 15.