Ахроменка прэзентаваў украінскую „Тэорыю змовы”
Ва ўкраінскім горадзе Тэрнопалі прайшоў міжнародны літаратурна-мастацкі фэст «Ї». Сярод удзельнікаў быў і беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які стала жыве ва Украіне.
Ахроменка прэзентаваў украінскі пераклад свайго раману “Тэорыя змовы”. Першапачатковая беларускамоўная версія рамана пабачыла свет у 2011 годзе. Кніга адразу стала бібліяграфічнай каштоўнасцю, увесь наклад быў прададзены практычна за колькі тыдняў.
Сёлета гэты раман выйшаў у перакладзе на ўкраінскую ў тэрнопальскім выдавецтве “Крок”. Пераклалі твор Вольга Ахроменка і Дзмітрый Шчарбіна.
Мадэратарам прэзентацыі ўкраінскамоўнай „Тэорыі змовы” стаў вядомы ўкраінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец. На сустрэчу з беларускім і ўкраінскім пісьменнікамі прыйшло нечакана багата людзей – прынамсі, не менш, чым бывае на падобных сустрэчах у Беларусі.
[Not a valid template]
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/HjGtgDS9uFw”]
Беларускае Радыё Рацыя