Ахроменка распавёў пра „Тэорыю змовы” ў Астрожскай акадэміі



Беларускі празаік, які стала жыве ў Чарнігаве, Уладзіслаў Ахроменка прачытаў лекцыю пра беларускую літаратуру ў Нацыянальным універсітэце Астрожская Акадэмія, што месціцца ў мястэчку Астрог Ровенскай вобласці. Адначасова тут прайшла і прэзентацыя яго рамана „Тэорыя змовы”, які выйшаў сёлета ў Тэрнопалі ў выдавецтве „Крок”.

Уладзіслаў Ахроменка падзяліўся сваімі ўражаннямі:

– Інтарэс да беларускай прозы і ўвогуле да беларускай літаратуры ва Ўкраіне неверагодны, асабліва сярод студэнства. Дастаткова на літаратурным фестывалі стаць дзе-небудзь збоку і пачаць чытаць – ці беларускія вершы, ці беларускую прозы, то хвілін пра дзесяць абавязкова будзе натоўп – прынамсі чалавек 20-30.

Уражанні ад Астрога проста неверагодныя. Шчыры дзякуй Аляксандру Ірванцу, які арганізаваў гэтую прэзентацыю і быў мадэратарам. Шчыры дзякуй рэктарату. Шчыры дзякуй тым студэнтам, якія прыйшлі і якія вельмі ўважліва слухалі і задавалі неверагодна разумныя пытанні.

Тыя ж украінскія студэнты ў Астрожскай акадэміі шмат чым куды больш абазнаныя ў беларускай літаратуры, чым некаторыя беларусы.

1532726_1Уладзіслаў Ахроменка і Аляксандр Ірванец

1528487_1

Беларускае Радыё Рацыя