Аксамітны сезон: выстава вернакулярнай фатаграфіі
У менскім Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура прайшла выстава вернакулярнай, што азначае – “местачковай”, “народнай”, фатаграфіі “Аксамітны сезон”.
Кажа яе аўтар – збіральнік старых фотаздымкаў з Вільні Андрэй Антонаў:
– Гэта ўсё інтымнае, гэта ўсё альбомнае, яно не выходзіць далей за межы сямейнага нейкага паказу, нейкай такой інтымнай камунікацыі, якую мы апошнім часам трацім. У Беларусі не так моцна як у Літве, бо людзі тут менш схільныя да інтравертнасці, але гэтая культура сыходзіць. Сёння час інтравертаў, і гэтыя ўсе пасядзелкі, яны знікаюць.
У экспазіцыю выставы ўвайшлі каля сямі дзясяткаў даваенных і паваенных фотаздымкаў невядомых аўтараў, якія зафіксавалі пляжны адпачынак у розных мясцінах СССР.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
