Акторка «Купалаўцаў» узяла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі
Акторка тэатральнай групы «Купалаўцы» Зоя Белахвосцік узяла ўдзел у Першым кангрэсе беларускай культуры ў эміграцыі, які адбыўся ў Варшаве. Артыстка выступіла спікеркай у панэлі, прысвечанай тэатральнаму мастацтву.
Уражаннямі ад дыскусіі дзяячка падзялілася з нашым радыё.
– Я вельмі рада, што ў нас пачаўся беларускі культурны працэс, нейкае ўзбуджэнне, а не расчараванне, не песімізм. Мы ўжо пачалі сустракацца, і гэта ўжо добрая тэндэнцыя, таму што ёсць самы пазітыўны настрой. Мы бачым адзін аднаго, мы спрабуем чуць адзін аднаго. Мы ўсе розныя людзі, але мы ўпэўненыя, што мы можам кантактаваць і дапамагаць адзін аднаму, гэта самае галоўнае.
Поўнасцю размова:
Пры гэтым акторка зазначыла, што на кангрэсе былі выказаныя пэўныя прапановы і стратэгіі па развіцці мастацтва. «Але важна, каб яны былі зафіксаваныя на паперы і ў выніку запрацавалі, – дадала Зоя Белахвосцік.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя