Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі зварот да ўладаў



Яны таксама выказваюць падтрымку Купалаўскаму тэатру.

Акторы і персанал Берасцейскага драмтэатра запісалі моцны зварот да ўладаў, паведамляе «Еўрарадыё».

«Немагчыма сілай, страхам і пераследам людзей за іншае меркаванне навязаць грамадству шчаслівую будучыню», – заяўляюць яны.

«Гвалту ў Беларусі неабходна пакласці канец!», – працягваюць прадстаўнікі драмтэатра.

Яны патрабуюць «спыніць пераслед творчых людзей», выказваюць падтрымку калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «чыя будучыня была пад пагрозай», патрабуюць аднавіць на пасадзе гендырэктара Паўла Латушку.