“Актуальная класіка”: у Менску чыталі вершы Якуба Коласа



У сталічным Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізавана-інтэрактыўная дзея “Актуальная класіка”.

Артысты беларускіх тэатраў чыталі вершы Якуба Коласа. Распавядае даследчык гісторыі літаратуры, вядучы імпрэзы Васіль Дранько-Майсюк:

– Якуб Колас. Нездарма мы яго чытаем, таму што гэта пісьменнік, які для многіх з часоў школы ўспрымаецца нечым такім традыцыйным, акадэмічным, спакойным. А на самай справе мы выдатна ведаем, дастаткова толькі прачытаць які-небудзь кароценькі верш Коласа, прозу, яшчэ што-небудзь, перад намі паўстае чалавек унікальны. Унікальны ў тым плане, што Якуб Колас выдатна рэалізаваўся ва ўсіх формах літаратуры: у вершы, у паэме, у эпапеі, у драматургіі.

У тэатралізавана-інтэрактыўнай дзеі ў чытанні вершаў Якуба Коласа бралі ўдзел таксама і нашчадкі народнага паэта – унучка Якуба Коласа Марыя і яго праўнучка Васіліна Міцкевічы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск