Акустычны выступ Яўгена Барышнікава



Пра жыццё, мары і мора – у лістападаўскі вечар.

26 лістапада ў 19.00 у прасторы гарадзенскай этнакрамы „Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 14) пройдзе акустычны выступ Яўгена Барышнікава. Ён неверагодна шматгранны чалавек: паэт, гітарыст, спявак, дудар і даследчык дударства Беларусі, рухавік Дударскага клуба і дударскіх вечарын, дызайнер, сябра “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” і безліч яшчэ хто таленавіты. Ну а кожная яго песня гэта роздум, з глыбокім карэннем, музычны і паэтычны, непаўторны. 

„Дарога да мора” акустычны выступ пра шлях чалавека ад самых вытокаў да марскога вусця і далей на край зямлі. 

Падрабязнасці тут і па тэлефоне +375336232616.

Запіс для камфортнага размяшчэння тут.

Беларускае Радыё Рацыя