„Akute” дасць некалькі канцэртаў у Польшчы і Чэхіі



Вядомы беларускі гурт “Akute” выпраўляецца ў невялікі тур па Цэнтральнай Еўропе і дасць некалькі клубных канцэртаў у Польшчы і Чэхіі. Кажа прадзюсар каманды Уладзімір Булаўскі:

–  24-га – у Варшаве, 25-га – ва Уроцлаве, 26-га – у Празе. Гэта была супольная ініцыятыва – мая і гурта – зрабіць такі невялікі тур. Мы выступалі ў Варшаве ў снежні, кантактаваліся з рознымі цікавымі людзьмі. Яны запрасілі нас у Варшаву з канцэртам. Вось мы і падумалі, што можна яшчэ арганізаваць канцэрт ва Уроцлаве і ў Празе: беларусаў хапае ў кожным з гарадоў.

Летась гурт выдаў свой трэці альбом “Рэальнась і сны”. Дарэчы, у 2010 годзе “Akute”  стаў лаўрэатам фестывалю “Басовішча”, якое штогод ладзіцца на Беласточчыне ў Гарадку, з чаго і пачалася зорная кар’ера гурта.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vk.com