„Акутэ” паказалі ў Гародні свае “Рэальнасць і сны”



Вялікі святочны канцэрт індзі-рок-гурта з Магілёва адбыўся 7 сакавіка ў клубе „Alpha Centauri”. Напярэданні Міжнароднага дня жанчын шмат хлопцаў вырашылі падараваць сваім дзяўчатам квіток на канцэрт.

IMG_1687

З першых хвілін слухачы пачалі падпяваць, танцаваць, скандаваць назву гурта. „Акутэ” выканалі песні з альбому „Рэальнасць і сны”, а таксама зайгралі дзве цалкам новыя песні.

Музыкі распавялі пра сваю любоў да Гародні:

– Гэта вельмі светлы горад, кажа Рома Жыгароў, гітарыст. – Тут вельмі прыемная аура. Мы чакалі, што на канцэрт прыйдзе шмат людзей, бо мы тут даўно не былі, і нашы чаканні спраўдзіліся. Усё было на вышэйшым узроўні.

Зараз музыкі плануюць даць некалькі канцэртаў за мяжой – у Польшчы, Чэхіі і Літве, і як мага больш граць у Беларусі. А таксама „Акутэ” рыхтуе новую канцэртную праграму.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня