AKUTE стануць адмысловым госцем на канцэрце THE RASMUS
31 кастрычніка беларускі гурт AKUTE выступіць у якасці адмысловага госця на сольным канцэрце вядомай фінскай каманды THE RASMUS у сталічным PRIME HALL. Мерапрыемства пройдзе ў рамках еўрапейскага юбілейнагатура.
Менавіта AKUTE адкрыюць трэці афіцыйны канцэрт THE RASMUS у Менску, якіпрымеркаваны да 15-годдзя альбома Dead Letters. Падчас выступу музыкіпрадставяць кампазіцыі са свайго новага пятага студыйнага альбома, якіназываецца 'V’. Пачуюць госці канцэрта і лепшыя песні з папярэдніх чатырохплытак.
Раман Жыгараў, бас-гітарыст і аўтар тэкстаў AKUTE, так каментуезапрашэнне выступіць у дадзеным статусе на канцэрце аднаго з найлепшыхпапулярных рок-гуртоў паўночнай Еўропы: “Мы рады такой магчымасціпадтрымаць замежных гасцей. Вечар 31 кастрычніка абяцае быць незабыўным”.
THE RASMUS – фінскі гурт, які выпусціў дзевяць альбомаў, распрададзеныхколькасцю больш за 4 мільёны копій па ўсім свеце. Але менавіта пяты студыйныальбом Dead Letters і бессмяротны гіт «In the Shadows» прынеслі гурту сусветныпоспех у 2003 годзе.
AKUTE — беларускі гурт з Магілёва, які грае ў стылі «дыска-дэкаданс».Пераможцы нацыянальных и міжнародных рок-прэмій и конкурсаў: «Рок-каранацыя», Basowiszcza, «Даём рады», «Героі году» і інш. Гурт стала ўдзельнічаеў буйнейшых летніх оўпен-эйрах Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Музыкі граліна адной сцэне з Джонам Ньюманам, Kasabian і Софі Эліс-Бэкстар, а таксамавыступалі разам з Placebo (гурт абралі самі брытанцы).