„Akute”, „Trubetskoy” ды „Дай дарогу” зняліся ў кліпе Лявона Вольскага



Лявон Вольскі яшчэ раз падзякаваў тым, хто праз краўндфандынг падтрымаў запіс ягонага альбому.

Адпаведны запіс з падзякай Лявон Вольскі апублікаваў у „Фэйсбуку”.

Акрамя таго музыка парадаваў сваіх прыхільнікаў кліпам на песню „Spiavajcie”.

Сюжэт просты: музыкі вядомых гуртоў з Беларусі і не толькі, едучы ў аўта, падпяваюць словы песні Лявона Вольскага.

У здымках узялі ўдзел гурты „Biplan” (LT), „НАИВ” (RU), „Тартак” (UA), „STOPPOK” (DE), „Akute”, „GODS TOWER”, „J:МОРС”, „Re1ikt”, „TonqiXod”, „Trubetskoy”, „БЕЗ БИЛЕТА”, „Дай Дарогу!”, DJ Pogodina + Friends: punkʼnʼpost-everything.

8 траўня адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага ў віленскім клубе „VakarisVilnius”.

Вялікая праграма „172”, якую прадставіць у літоўскай сталіцы музыка, ахопіць усе перыяды ягонай творчасці: ад гурта „Мроя” да найноўшага сольнага альбома „Псіхасаматыка”. Кошты квіткоў: танцпляц – 49 руб., месца за столікам – 69 руб.

Пакрокавая інструкцыя па візах і інфармацыя па квітках на сайце turmuz.by.

belsat.eu