«Акваторыя. Нацюрморт» ад Святланы Врублеўскай
У полацкай Мастацкай галерэі адкрылася выстава акварэлі Святланы Врублеўскай «Акваторыя. Нацюрморт». Выстава падрыхтавана ў рамках акварэльнага праекта «Вада + Фарба +».
Святлана Врублеўская – сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнт кафедры дызайну ВДТУ. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, біенале акварэлі, пленэраў.
На адкрыцці выставы мастачка правяла майстар-клас па працы з акварэллю сумесна з гледачамі.
Гэта ўжо другая выстава, якая адбылася ў Полацку ў рамках акварэльнага праекта «Вада + Фарба +». У студзені галерэя прымала Вячаслава Паўлаўца. Пасля кожнай выставы арганізатары выдаюць на паперы старонку пра ўдзельніка праекта, якія затым, аб’яднаныя разам, створаць адмысловую кнігу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы
