Ала Петрушкевіч і Таццяна Матафонава выступілі ў Дзятлаве
У Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася цікавая сустрэча дзятлаўчан з пісьменніцай з Гародні Алай Петрушкевіч і спявачкай-бардам Таццянай Матафонавай з Менску.
Сустрэчу адкрыў дзятлаўскі краязнавец Валерый Петрыкевіч, які пазнаёміў сваіх землякоў з таленавітымі беларускамі і падзякаваў ім за тое, што яны завіталі ў Дзятлава.
Ала Петрушкевіч прадставіла на суд жыхароў Дзятлава сваю кнігу “Шчонаўскія абразкі”. Пісьменніца распавядала пра тое, як яна працавала над кнігай, прачытала некалькі абразкоў, адказала на пытанні прысутных.
А Таццяна Матафонава спявала ў гэты вечар песні на словы беларускіх паэтаў і радавала ўсіх лірычнай музыкай і прыгожым выкананнем.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава