Ала Савашэвіч: Беларуская «вясна» выгнаннікаў з Радзімы зацягваецца
Мастачка Ала Савашэвіч нарадзілася ў Століне, вучылася ў менскай Акадэміі мастацтваў, але месцам для творчасці выбрала Польшчу. Цяпер лаўрэат мастацкай прэміі за візуальнае мастацтва і стэпендыят прэзідэнта горада жыве і працуе ва Уроцлаве. У 2021 годзе паступіла ў аспірантуру Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. У 2021 годзе яна атрымала стыпендыю. Ала Савашэвіч у творчасці звяртаецца да ўласнага мінулага, гісторыі, траўмы і цялеснасці праз выкарыстанне манументальнай формы. Гэтае майстэрства мастачка з Палесся і прадставіла ў Галерэі «Арсенал» у Беластоку. Там яна правяла сямейныя майстар-класы “Прасторавы партрэт” для дзяцей і іх бацькоў.
РР: На колькі ведаю, вы паходзіце са Століна. І гэта беларускае Палессе. Зараз мы з вамі знаходзімся на Падляшшы. Наколькі падобныя Падляшша і Палессе? Можна сказаць, што гэта адна прастора, проста раздзеленая мяжой?
Ала Савашэвіч: Першая мая выстава была тут у галерэі. Мы з маёй куратаркай рабілі аб’езд па граніцы беларуска-польскай. Я размаўляла з людзьмі, каб паслухаць, што людзі кажуць, як яны сябе адчуваюць тут, на польскім баку. Гэта было вельмі цікава, бо пачынаўся міграцыйны крызіс. І мне ўдалося паразмаўляць. Я вельмі хацела пачуць гутарку гэтых людзей. Такая мяшаная беларуска-польская мова. Яны сябе атаясамляюць на мяжы беларускага і польскага. У гаворцы трапляюцца беларускія словы. І цікава было паслухаць, што яны кажуць, і як сябе чуюць.
Цалкам размова:
З «Госцяй Рацыі» – мастачкай з Палесся Алай Савашэвіч, якая стала жыве і працуе ва Уроцлаве, размаўляла Вольга Сямашка.
Фота аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя