Алег Хаменка: На конкурс прыехалі амаль з усёй Беларусі, а таксама з Іркуцку



Сёння, 15-га верасня, адбудзецца другі дзень фестывалю «Раёк».

Фестываль фальклорнай музыкі і традыцый распачаўся ў суботу з конкурсу фальклорных калектываў «Традыцыя-2019». Вядоўца праграмы Алег Хаменка адзначае, што геаграфія гуртоў, якія прыехалі ў Менск на фестываль, даволі шырокая:

– Першая частка фэсту – конкурсная, гэта конкурсныя выканаўцы, якія папрыязджалі практычна з усёй Беларусі і з-за мяжы, я маю на ўвазе дуэт з Іркуцку, які спяваў песні перасяленцаў. Журы праглядзела гэта ўсё і, канешне, паставілася да гэтага даволі прафесійна. Нават з разборкамі ўсіх тых выступаў, якія адбыліся. Але, канешне, гэта ўсё ж такі перадусім свята, хоць яно трошкі выглядае як сапраўдны прафесійны конкурс.

Таксама Алег Хаменка кажа, што майстэрства выканання гуртамі песень было на высокім роўні. А дождж, які прайшоў у першы дзень фэсту, толькі дадаў святочнасці. Танцы не спыняліся.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск