Алег Кулеша: Канцэрт быў шчыры і ад сэрца



Беларускія музыкі адзначылі ў Варшаве Дзень герояў – Дзень Слуцкага збройнага чыну. У цэнтры горада на Замкавай плошчы адбыўся канцэрт у гонар падзеі.

Сённяшні „Госць Рацыі” – суарганізатар мерапрыемства, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі „Да волі” Алег Кулеша. Пра падтрымку зняволеных музыкай, а таксама канцэрт ён распавёў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай:

РР: Хто выступіў у музычнай частцы?

Выступалі тыя людзі, якія жывуць толькі адным сэнсам „Беларусь перадусім!”. Гэта быў валанцёрскі канцэрт. Удзельнічалі гурты: Lity Taler, Dzieciuki, Сяржук Доўгушаў, Belarusian try story і гурт Znak stop. Таксама прыняў удзел „Вольны хор”. Я ведаю, што на розных канцэртах былі канцэрты, прымаў удзел Піт Паўлаў, Юстына Карпіловіч, Зміцер Бартосік. Тыя людзі, што прыйшлі, ім было халодна, яны трымаліся, але яны былі ўдзячныя. Яны танчылі, адгукаліся, разам спявалі. Гэта быў не проста канцэрт, гэты было штосьці адзінае цэлае. Хачу выказаць вельмі вялікую падзяку нашым вядоўцам. Канцэрт быў шчыры і ад сэрца.

РР: Якая кампазіцыя, на ваш погляд, прагучала найбольш моцна?

– „Пагоня”, безумоўна „Пагоня.

РР: Ці прасілі вы каб выканалі гэтаю песню? Ці гэта было іх пажаданне?

– Як суарганізатары мы адразу дамовіліся, што мы спевакам і хору даем вольнасць. Яны самі вызначалі, якая будзе праграма. Адзінае мы папярэдзілі, каб не было паўтарэння. Але нават без гэтага мусіць адчувалі адзін за адным, яны проста падхапілі, усё ішло, ішло і ішло.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

„Я дзякую ўсім, хто далучыўся да святкавання Дня Герояў”, – дадаў Алег Кулеша.

Беларускае Радыё Рацыя