Пётр Юшчук: Вайна Расеі ды Украіны – тыповы канфлікт унутры «стэпавай цывілізацыі» (абноўлена)
Падчас прэзентацыі ў Беластоку новай кнігі прафесара Алега Латышонка «Усходняя Еўропа ў сутыкненні цывілізацый» пра значэнне выдання для разумення сучаснай сітуацыі ў свеце распавёў госць вечара Пётр Юшчук:
– Кніга каментуе сутыкненні цывілізацый у цэлым свеце, прадстаўляе спецыфіку культур і кажа, што ў нашым свеце было пяць такіх магутных цывілізацый. Ці будзе развіццё гэтых цывілізацый, ці будзе заняпад. Ёсць цывілізацыя вялікага стэпу і цывілізацыя заходняя – лацінская цывілізацыя. Вайна Украіны з Расеяй – гэта вайна цывілізацыі вялікага стэпу.
Кніга «Усходняя Еўропа ў сутыкненні цывілізацый» Алега Латышонка прысвечана тэарэтычнаму дыскурсу прыналежнасці Усходняй Еўропы. Значная частка выдання аддадзена развагам пра нацыянальныя праблемы і мяжу раздзялення ўкраінцаў і беларусаў ад расейцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
***
У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася прэзентацыя кнігі прафесара UWB, доктара хабiлетаванага Алега Латышонка „Europa Wschodnia w zderzeniu cywilizacji” («Усходняя Еўропа ў сутыкненні цывілізацый»).

Прэзентацыя прайшла ў форме дыялога. Удзельнікі сустрэчы задалі шмат пытанняў аўтару кнігі. Нават адбылася навуковая дыскусія. Пасля прэзентацыі можна было набыць кнігу з подпісам аўтара.









Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік
