Алег Сухараў выступіў у гарадзенскай “Карыцы”
Акустычны канцэрт украінскага спевака Алега Сухарава адбыўся ў гарадзенскім бары “Карыца”. Спявак выканаў два дзясяткі песень, частка з якіх ужо была вядома гарадзенскім слухачам, бо некаторыя песні музыка выконваў разам з прысутнымі гарадзенцамі.
Распавядае Алег Сухараў:
– Шмат гадоў працаваў у гурце “Самі Свої”. Гэта быў зусім іншы настрой, цябе ад слухачоў аддзяляе і апаратура, і сцэна. А вось у акустычных канцэртах папросту іншая энергетыка: тут людзі могуць сустрэцца, паслухаць музыку, пажартаваць, выпіць піва. Гэта больш разняволены фармат, і ён мне падабаецца. Таму апошнім часам я толькі так і працую, бо гурту ўжо няма.
Гарадзенская “Карыца” пасля змены ўладальніка становіцца месцам, дзе будуць выступаць “у акустыцы” як гарадзенскія музыкі, так і госці, што плануюць прыязджаць у горад над Нёманам. Тыдзень таму тут выступаў Алесь Дзянісаў, а хто будзе выступаць напрыканцы лютага – уладальнікі “Карыцы” пакуль трымаюць у сакрэце.
[Not a valid template]Беларускае Радыё Рацыя, Гародня