Алег Трусаў: Берыя загадаў не браць шмат габрэяў у партызаны
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. Чаму беларускім габрэям пад нямецкай акупацыяй практычна не было куды ўцякаць з гета?
Тлумачыць гісторык, палітык Алег Трусаў:
– Ты ўцячэш. А далей? Што ты будзеш есці? Цябе ж ніхто не пусціць. Больш таго, калі ўбачыш габрэя, табе дадуць прэмію за тое, што ты яго здаў, а калі не здасі – цябе заб’юць. Так што не вельмі тут уцячэш. А партызанам быў загад больш там нейкага працэнта не браць. То бок, партызаны бралі самых такіх, ну, якія там радысты, альбо медыкі. Астатніх не бралі. У партызанаў быў ад Берыі загад працэнт на яўрэяў, колькі можна браць у атрад іх.
Амаль палову ад людскіх стратаў цывільнага насельніцтва Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны складаюць габрэі. Міжваенная БССР адзіная дзяржава ў свеце, дзе мова еўрапейскіх габрэяў ідыш мела статус адной з дзяржаўных моў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сайта yadvashem.org