Алег Трусаў: Ім прапаведнікі казалі – не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду пераселяць
“Ім прапаведнікі казалі – не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду будуць перасяляць”.
Гісторык Алег Трусаў распавядае пра лёс сваіх землякоў у акупаваным Мсціславе:
– Немцы прыйшлі ў Мсціслаў не адразу. Хто хацеў, даўно з’ехаў. Прыйшлі дзесьці ў жніўні. Габрэі-камуністы ўсе спакойна з’ехалі, бо іх забілі б двойчы – за тое, што камуністы, і за тое, што габрэі. А астатнія засталіся. А ім іхныя прапаведнікі казалі, што не бойцеся немцаў, яны вас у Канаду будуць перасяляць. І засталося каля васьмі тысяч. Ну, прыйшлі немцы, тут жа гета стварылі, цэлы тыдзень здзекаваліся, білі, гвалцілі маладых габрэяк гэтыя паліцаі – нашыя ўжо.
Заняткі Гістарычнай школы з Алегам Трусавым праходзяць на сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы, на іх гісторык, грамадскі дзеяч распавядае пра гісторыю старажытных беларускіх гарадоў.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск