Алег Трусаў прэзентаваў сваё новае выданне ў „Акадэмкнізе”



Як і з чаго ўзводзілі манументальныя будынкі нашыя продкі?

Археолаг, гісторык Алег Трусаў прэзентаваў у сталічнай „Акадэмкнізе” сваю новую кнігу-даследаванне, прысвечаную эвалюцыі будаўнічых матэрыялаў і канструкцый на працягу ХІ-ХVIII стагоддзяў.

– Калі я пісаў свае кнігі, я стараўся вярнуць нашу старадаўнюю беларускую тэрміналогію, бо будаўнічыя матэрыялы і тэрміналогія, як неба і зямля адрознівалася ад расейскай. Там сёння ўплывы Залатой арды, пра гэта доўга можна расказваць. Дарэчы, цэглу расейцы навучыліся вырабляць, дзякуючы італьянцам, якія будавалі Крэмль у канцы ХV стагоддзя. Но, калі нашы майстры ў форму гліну забівалі рукой, то ў Расеі забівалі нагой.

Мураванае манументальнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі распачалося ў ХІ стагоддзі ў бізантыйскай традыцыі. Аднак, ужо ў ХІV стагоддзі нашы продкі пераймаюць заходнееўрапейскія тэхналогіі і тэрміналогію.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск