Алег Трусаў запрашае на гістарычную школу
На сядзібе Таварыства беларускай мовы адбудуцца чарговыя заняткі ў гістарычнай школе „Гісторыя ў падзеях і малюнках на вакацыях” з Алегам Трусавым.
Працягваецца гістарычны цыкл – Беларусь у 16-м стагоддзях.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў заахвочвае прыходзіць на свае заняткі ўсіх жадаючых і запэўнівае, што будзе цікава:
– Глядзім Белсатаўскія фільмы гістарычныя. Даты, падзеі, асобы. Запрашаюцца ўсе жадаючыя ведаць нашу гісторыю. Ніякіх абмежаванняў няма. Пенсіянеры, дзеці, студэнты – поўная зала заўжды бывае.
Гістарычныя заняткі Алега Трусава пройдуць 31 жніўня і пачнуцца ў 18 гадзін. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце