Алегу Трусаву – 60 гадоў



Сёння спаўняецца 60 гадоў Алегу Трусаву — гісторыку, грамадскаму дзеячу, старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. З яго імем звязаныя грунтоўныя даследаванні манументальнага дойлідства Беларусі XI-XVIII стагоддзяў, здабыццё краінай незалежнасці і 15-гадовае кіраўніцтва Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Заўтра ў сталічнай галерэі “Ў” кароткае адбыдзецца адмысловая вечарына, на якую запрашае сам юбіляр:

– Там будуць і віншаванні, і два фільмы з маім удзелам, троху музыкі – дзве гадзіны такой вечарыны. Мяркуецца, што і пісьменнікі будуць, і навукоўцы, і палітыкі – самыя розныя людзі, з якімі мяне лёс зводзіў на працягу маіх 60-ці гадоў. Пачатак а 18-й гадзіне. Запрашаю ўсіх жадаючых.

Беларускае Радыё Рацыя далучаецца да віншаванняў. Жадаем юбіляру моцнага здароўя, далейшага плёну ў грамадскай і творчай дзейнасці.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя