Алексіевіч можа выдавацца ў Беларусі толькі па-беларуску
Кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч могуць выходзіць у Беларусі толькі ў перакладзе на беларускую мову. Аўтарскія правы на рускамоўныя творы аўтара належаць расейскім выдавецтвам.
Перакладчык кнігі Святланы Алексіевіч „Час second-hand” Ціхан Чарнякевіч заўважае, што падчас працы над перакладам аўтарка прадэманстравала выдатнае валоданне беларускай мовай:
– У працы з самой аўтаркай было канешне цікава тое, як яна сама адчувае мову, што ёй гэта вельмі важна, як яна ўмее абараніць тое самае беларускае слова ў перакладзе, ці наадварот прапанаваць нешта іншае. То бок яна разбіраецца ў мове і для яе гэта не нейкая другарадная штука – беларуская мова, яна яе ведае.
У Беларусі дзяржаўныя выдавецтвы не друкавалі кнігі Святланы Алексіевіч больш за 20 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
