Алена Анісім: Дзяржаве не патрэбнае ўсё беларускае
Дзяржаве не патрэбнае ўсё беларускае, кажа Алена Анісім. Таварыства Беларускай мовы імя Францыска Скарыны ліквідуюць, але не адразу. 27 жніўня Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Паседжанне перанеслі на няпэўны час — старшыня ТБМ Алена Анісім падала дакументы на абскарджанне папярэджанняў і хадайнічала аб пераносе пазову. Каму выгадная ліквідацыя арганізацыі, якая папулярызуе родную мову – у нашым эфіры расказала старшыня ТБМ Алена Анісім.
Бо вядзецца палітыка па „адзіным народзе”, па зліцці я ўжо не ведаю ў якіх пачуццях у адзіную дзяржаву, а менавіта на гэта накіраваная крамлёская палітыка. Нам дадзеная нашая мова, калі мы змаглі ўтварыць нашую дзяржаву, чаму мы не можам усё напоўніць нашым родным беларускім словам? Гэтая нашая пазіцыя ідзе ў разрэз з тае задачай, якую для сябе ставяць людзі, якія фактычна праводзяць тут палітыку рускага свету”.
«Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» патрапіла у лік шэрагу беларускіх арганізацый, ліквідацыю якіх ініцыявалі беларускія ўлады. У спісе ўжо каля 200 арганізацый, якія займаюцца рознай дзейнасць, ад асветніцкай да палітычна-грамадскай.
Беларускае Радыё Рацыя