Алена Анісім: Робім усё магчымае, каб захаваць ТБМ



Таварыства Беларускай мовы абскарджвае ў Вярхоўным судзе другое пісьмовае папярэджанне, абвешчанае гэтай арганізацыі.

Як кажа старшыня ТБМ і былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, нягледзячы на моцны ціск, арганізацыя працуе. Працуе офіс, адчынены банкаўскія рахункі, выходзяць газеты, якія выдае ТБМ:

– Будзе разглядацца наша скарга у Вярхоўным судзе, мы аспрэчваем другое пісьмовае папярэджанне Мінюста. Калі нам удасца хоць нейкім чынам пераканаць у тым, што гэта несправядліва, то справа будзе спынена з ліквідацыяй ТБМ. Зрэшты, я думаю, што некаму вельмі выгодна трымаць нас у такім падвешаным стане, напэўна для таго, каб мы альбо самі здаліся, альбо там нехта прыме такое рашэнне і, нягледзячы ні на якія юрыдычныя працэдуры, проста нас зачыніць.

Тым не менш, мы робім усё, што ў нашых сілах, у межах нават таго ўрэзанага заканадаўства, якое ёсць зараз, каб захаваць сваю арганізацыю і дзейнічаць законна, легальна і вынікова на карысць беларускай мовы, на карысць Беларусі, – кажа Алена Анісім. 

Беларускае Радыё Рацыя