Алена Анісім стала госцяй менскіх курсаў “Мова Нанова”
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім распавяла, як пасоўваецца стварэнне прыватнага беларускамоўнага ўніверсітэта.
— Мы назвалі наш універсітэт імя Ніла Гілевіча. І дзякуй яго сыну. Таму што ён даў нам гэтае права мы і змаглі зарэгістраваць пасля бязмерных, марных, камічных спробаў займець імя ўніверсітэта. А вось гэты варыянт атрымаўся «прарыўным». Першым крокам было атрыманне назвы, другі — рэгістрацыя статута і такім чынам — рэгістрацыя прыватнай навуковай установы: Універсітэт імя Ніла Гілевіча.
Справаздача дэпутаткі Алены Анісім адбылася ў межах менскіх курсаў “Мова нанова”, дзе яе чакала шмат нязручных пытанняў, на якія яна дала самыя шчырыя адказы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск