Алена Глагоўская прэзентуе ў Беластоку кнігу пра Хведара Ільяшэвіча



„За Беларуссю не бачыў свету. Слова пра Хведара Ільяшэвіча – беларускага паэта, гісторыка і дзеяча”. Такую назву мае кніга прафесаркі Алены Глагоўскай, якая выдадзена Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку.

Народжаны ў 1910 годзе ў Вільні Хведар Ільяшэвіч усё сваё кароткае жыццё прысвяціў беларускаму нацыянальнаму руху. Спачатку ў міжваенны перыяд у Вільні, падчас Другой сусветнай вайны ў Беластоку, а таксама на эміграцыі ў Нямеччыне:

Выданне з’яўляецца вынікам шматгадовай даследчыцкай працы прафесаркі Алены Глагоўскай, якую яна пачала ў другой палове 1990-тых гадоў:

– Мае пошукі зводзіліся перадусім да таго, каб знайсці сям’ю, каб знайсці дакументы, паглядзець архівы, бібліятэкі. Гэта заняла шмат часу, пасля чаго я і напісала гэтую кнігу.

Жыхары Беластока ўжо ў бліжэйшы чацвер (16.02) змогуць больш даведацца пра Хведара Ільяшэвіча, яго дзейнасць і няпросты жыццёвы шлях.

Сустрэча з прафесаркай Аленай Глагоўскай і прэзентацыя кнігі адбудуцца а 18:00 гадзіне ў беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры (ul. Świętego Mikołaja 5).

Беларускае Радыё Рацыя