Алена Лапцёнак: Творчасць за кратамі мае й тэрапеўтычны эфект
У межах Дзён беларускай культуры Фонд «Беларусы ў Лодзі» правядзе імпрэзу, прысвечаную літаратуры беларускіх палітвязняў. Адбудзецца гэта 23 ліпеня з 16-ай да 23-й гадзіны ў Доме літаратуры.
Сярод удзельнікаў – прадстаўніца праваабарончага цэнтра «Вясна» Алена Лапцёнак, прадстаўнік Беларускага ПЭНу Андрэй Хадановіч, метадолаг, незалежны эксперт па лініі адукацыі Святлана Мацкевіч і іншыя.
Пра мерапрыемства журналіст Рацыі пагаварыў з Аленай Лапцёнак.
РР: Што можна сказаць сёння пра палітзняволеных у Беларусі? Сярод іх ёсць таксама і літаратары?
Алена Лапцёнак: Так. Насамрэч сярод палітзняволеных на дадзены момант увогуле вельмі шмат творчых людзей. Гэта не толькі літаратары, гэта і філосафы, і мастакі, і такія творчыя людзі, як Павел Севярынец, які намаляваў у зняволенні ўнікальную серыю малюнкаў з помнікамі беларускай архітэктуры. Ягоная жонка выдала гэтыя малюнкі паштоўкамі. Калі браць, напрыклад, палітвязня, журналіста Андрэя Скурко, то ён у зняволенні пачаў пісаць выбітныя дзіцячыя вершы, паводле якіх зараз здымаюць мультфільмы.
На дадзены момант мы не можам сказаць, як праяўляецца талент у іншых вязняў, бо не ўсе лісты даходзяць. Увогуле з карэспандэнцыяй цяпер вельмі складана. Але людзі пішуць, і гэта мае вялікі тэрапеўтычны эфект.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя