Алена Шунейка прэзентавала „Вясёлку творчасці”



Знакамітая гарадзенская ткачыха Алена Шунейка прэзентавала ў горадзе над Нёманам свой новы габелен пад назвай „Вясёлка творчасці”.

gabelen6

Яе працы асноўваюцца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва, якое ўнесена ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны:

– Калі народ ткаў посцілкі, яны былі не такія ўжо каляровыя, а проста былі прыгожыя. Я кожны раз кладу нітачку, падбіраю, каб было прыгожа па калеру – яны такімі кавалачкамі закладаюцца. Пішу габелен, нават не тку, а пішу колерам.

У 50-х гадах ХХ стагоддзя пры гарадзенскім цэнтры народнай творчасці Фелікс Шунейка стварыў творчую лабараторыю па ткацтву, якую  ў 1980-м  годзе адрадзілі яго дзеці – Алена і Яўген. Сёння майстэрня паспяхова дзейнічае. У ёй размешчаны ткацкія станкі: двое гарызантальных кроснаў і ўнікальныя вертыкальныя кросны – адзіныя ў Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня