Алена Цялькова: 50 гадоў з беларускай песняй і танцам



Фальклёрны гурт „Купалінка” лічыцца візітнай карткай культуры Беларусі.

Дзякуючы «Купалінцы» беларускія песні здабылі новае жыццё і сучаснае гучанне, але пры гэтым захавалі галоўнае – сапраўдную народнасць і першародную прыгажосць. Вось ужо 50 гадоў кіраўнік калектыву – народная артыстка Беларусі Алена Цялькова адраджае і папулярызуе беларускія традыцыі і звычаі.

Алена Цялькова: Перада мной наш новы буклет. Мы ў мінулым годзе адзначылі 50-гадовы юбілей творчай дзейнасці. 50 гадоў мы праслаўляем нашу зямлю, нашы звычаі, нашы абрады. І «Купалінка» заўсёды маладая, прыгожая, на высокім узроўні. Вы бачылі і чулі новыя нумары. Стараемся каб праграма ўвесь час была абноўленая, прыгожая. Прыгожыя артысты. Усе з вышэйшай адукацыяй, харавікі, але артысты ўніверсалы. Калі ён закончыў Акадэмію як баяніст, то ў «Купалінцы» ён спявае і пачынае вучыцца танцавальнай лексіцы.

З госцем Рацыі адразу пасля выступу на беластоцкай сцэне паразмаўляла Мілана Вераснёва.