Алесь Адамковіч прэзентуе другую кнігу „Беларусы ў Літве”



Кніга „Беларусы ў Літве: учора і сёння. Частка другая: З Богам па-беларуску”. Прэзентацыя выдання адбудзецца ў Бібліятэцы Урублеўскіх у Вільні. Другая кніга з серыі прысвечана праблемам і розным аспектам беларускага рэлігійнага жыцця ў міжваеннай Вільні і ваколіцах. “На жаль, па шматлікіх прычынах, шырокага распаўсюду беларусізацыя ў рэлігіі не атрымала”, – адзначае аўтар кнігі Алесь Адамковіч.

– Будзем казаць рэальна. Звычайная паланізацыя беларусаў, якая праводзілася ў тагачаснай польскай дзяржаве. А другі чыннік – гэта не зацікаўленасць іерархіі. Сярод іерархаў не было свядомых беларусаў. Магчыма, найважнейшы чыннік, таму што калі з’яўляліся праявы беларускасці сярод пэўных святароў, яны далей ініцыятывы не ішлі. Усё блакавалася наверсе.

У другой частцы кнігі „Беларусы ў Літве: учора і сёння” змешчаны інтэрв’ю з асобамі, якія ўдзельнічалі ў беларускім рэлігійным жыцці ў Літоўскай Рэспубліцы на мяжы 20-21 стагоддзяў. „Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй беларусаў за межамі сучаснай Беларусі”, – паведаміў Алесь Адамковіч.

Прэзентацыя пачнецца сёння, 18 лютага, у Вільні а 17-й гадзіне.

mano_knygos_virselis_0

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя