Алесь Адамовіч: Камень Міцкевіча пабачыў свет не проста так!



У вёсцы Студзёнкі пад Нясвіжам нарэшце з сутарэнняў дэмантавалі камень з надпісам Адама Міцкевіча, які быў апісаны ў гістарычных мемуарах.

Кажа краязнаўца Алесь Адамовіч:

– Звязана з Адамам Міцкевічам, ён пабываў у сядзібе гаспадыні, яму тут вельмі спадабалася. Ён зрабіў гаспадыні надпіс, гэтае выслоўе, што зрабіў Міцкевіч, было выбіта на камяні. Камень гэты сапраўдная глыба. Дэмантаваў, не проста гэта было, памеры неяк я палічыў, прыкладна о,6 куба граніта, гэта больш за паўтары тоны. Ён знаходзіцца ў мяне на сядзібе.

Краязнавец плануе размясціць камень Міцкевіча ля сажалак былой сядзібы ў Студзёнках і паставіць яго пад ахову дзяржавы як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алеся Адамовіча