Алесь Аркуш прадставіў у Варшаве дзве свае найноўшыя кнігі



Пісьменнік і журналіст Алесь Аркуш прэзентаваў у Беларуским Доме ў Варшаве дзве свае найноўшыя кнігі – раман „Мясцовы час” і выбранае паэзіі „Песня ля Замкавай гары”. Мадэратарам імпрэзы выступіў беларускі празаік з Беласточчыны Міхась Андрасюк.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі, гукарэжысёр Сяргей Лабандзіеўскі, мовазнавец Зміцер Саўка, палітолаг Алесь Лагвінец, кіраўнікі Беларускага Дома ў Варшаве Уладзімір Кобец і Алесь Зарэмбюк і інш.

[Not a valid template]

Фота Васіля Кроквы і Ігара Жалткова.

* * *

У Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца аўтарская сустрэча з пісьменнікам, журналістам Алесем Аркушам. Аўтар прадставіць аматарам беларускай літаратуры дзве свае апошнія кнігі – раман “Мясцовы час” і зборнік паэзіі “Песні ля Замкавай гары”.

– Гэта будзе мая другая прэзентацыя ў Варшаве, першая адбылася ў 2012 годзе ў Палацы культуры і навукі ў Collegium Civitas, калі выйшаў мой першы раман “Палімпсэст”. Тады мы яшчэ ездзілі на прэзентацыю з Юрам Гуменюком. А цяперашняя прэзентацыя адбудзецца ў Беларускім Доме, дзе я прадстаўлю дзве свае апошнія кнігі – найноўшы раман “Мясцовы час” і кнігу паэзіі “Песні ля Замкавай гары”, гэта том паэзіі, які аб’яднаў большасць вершаў, якія я напісаў за ўсе свае гады.

Аўтарская сустрэча і прэзентацыя ягоных найноўшых кніг адбудзецца заўтра, 14 траўня, у Беларускім Доме ў Варшаве (ul.Wiejska, 13-3). Пачатак а 18-ай гадзіне.

2212_05

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя