Алесь Белы выдае кнігу пра сваё дзяцінства і юнацтва



Аматары паэзіі Алеся Белага з Баранавіч на пачатку лютага пазнаёмяцца з яго празаічным творам “Ад Грыўды да Гандвіка”, у якім ён расказвае пра сваё жыццё і месцы, дзе пабываў з дзяцінства да 24-гадовага ўзросту. Яго кніга – аповед пра 60-70 гады мінулага веку ў Савецкім Саюзе. У кнізе шмат здымкаў і ілюстрацыяў, кажа Алесь Белы:

– Грыўда – гэта рэчка, у якой мы вудзілі рыбу, гэта ў Івацэвічах. А я нарадзіўся ў Міхнавічах. Мая вёска зараз па-сутнасці злілася з райцэнтрам. Ну а Гандвік – гэта паморская і скандынаўская назва Белага мора. Справа ў тым, што ў 1969 годзе, скончыўся 10 класаў у Івацэвічах, я паехаў у Карэлію, паступіў там у марскую вучэльню, і першая мая плавацельская практыка ў 1970 годзе як раз была на Белым моры.

IMG_8860

Паводле Алеся Белага, кніга накладам 200 асобнікаў будзе выдадзена ў Баранавіцкай кнігарні за свой кошт. Гэта даніна памяці бацькам паэта. Таму родныя, блізкія і сябры з нецярпеннем чакаюць яе выхаду. Але яна будзе цікавай і тым, хто ведае і любіць вершы Алеся Белага.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам гутарка з Алесем Белым