Алесь Дзянісаў: Дзень Волі – гэта альтэрнатыва



Гарадзенскі музыка, лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў лічыць Дзень Волі – альтэрнатывай дзяржаўным святам, якія адзначаюцца ў Беларусі:

– Найперш гэта ўсё ж такі назва – Дзень Волі. У тым сэнсе, што не важны сам факт абвяшчэння БНР, для сучаснай Беларусі – гэта нейкая альтэрнатыва. Водар свабоды менавіта той волі, менавіта з гэтай нагоды для мяне гэта свята значыць больш, чым абвяшчэнне БНР. 

Сёлета ён адзначае гэта свята вывешваннем бел-чырвона-белага сцягу:

– Я адзначаю сціпла, вывешваю сцяг і ўсё. У мінулыя гады мы з гуртом выступалі дзесьці, таму гэта заўсёды было такое святкаванне з вялікім натоўпам людзей і г.д.

Масавае адзначэнне Дня Волі ў Гародні адменена з-за каронавірусу, грамадскія актывісты адзначылі гэта свята раніцай 25-га сакавіка чытаннем ІІІ-й устаўной граматы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня